Знайсці
17.11.2021 / 10:32РусŁacБел

Тры месяцы ў Мінску не рэгіструюць ІП

Вось ужо тры месяцы ў Мінску не рэгіструюць новых ІП. За ўвесь гэты час знайшлося толькі адно афіцыйнае паведамленне аб спыненні рэгістрацыі. На старонцы ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама 17 жніўня паведамілі, што «рэгістрацыя ІП прыпынена з-за тэхнічных прычын». І з таго часу — цішыня, піша Onliner.by.

Яшчэ ў жніўні бізнэс-саюзы звязалі гэта з будучымі зменамі сістэмы падаткаабкладання для «іпэшнікаў». Якраз напярэдадні спынення рэгістрацыі прагучалі словы з нагоды празмернай колькасці ІП у краіне (на 1 студзеня 2021 года — 269,5 тысячы), а міністр фінансаў выказаўся аб тым, што некаторыя прадпрымальнікі плацяць падаткі, якія не адэкватныя іх заробкам.

З таго моманту прайшло роўна тры месяцы, і многія па-ранейшаму хочуць ведаць, у чым прычына такой працяглай затрымкі і калі пачнецца рэгістрацыя новых ІП у Мінску. Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін кажа, што прычыну перапынку ў рэгістрацыі ніхто звонку напэўна не ведае, але, магчыма, усё з-за адсутнасці адзінага меркавання па новай сістэме падаткаў.

— Магу выказаць здагадку, прычына ў тым, што ўрад вырашыў рэарганізаваць вялікую колькасць ІП у самазанятасці. Але пакуль незразумела, на якія віды дзейнасці гэта будзе распаўсюджвацца. Дзяржорганы павінны праводзіць рэгістрацыю, а калі яны вырашылі «згарнуць» усё і зрабіць з ІП самазанятых, то гэта ўжо іншае пытанне, — кажа Калінін. — Калі адновіцца рэгістрацыя, мы не можам ведаць. Пакуль пакетнае рашэнне не прынятае, але спадзяёмся, што з улікам патрабаванняў Дырэктывы №4 Змены па падатках увядуць не раней за 1 ліпеня 2022 года. Для прыняцця такога складанага рашэння павінен выконвацца адаптацыйны перыяд, але як будзе ў выніку — ніхто не ведае.

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў лічыць, што справа менавіта ў прыняцці новай падатковай сістэмы, а не ў тэхнічных непаладках. А гэта значыць, што да новага года ўсё застанецца па-ранейшаму.

— У нас мяркуюць, што ІП стварылі велізарную афшорную зону, і прынялі пастанову скараціць іх як клас, абмежаваўшы сферы дзейнасці. Зроблена гэта для таго, каб не правакаваць людзей на кароткачасовае адкрыццё ІП і каб потым не пасыпаліся абвінавачванні ў падмане. Думаю, як мінімум да новага года ў нас будуць прытрымліваць адкрыццё, а потым умовы для ІП стануць нашмат горшымі, асабліва ў сферы паслуг. Думаю, ціхенька рэгістрацыю зноў адкрыюць, але многія не пойдуць туды на новых умовах, — каментуе Віктар Маргелаў.

«Магчыма, зроблена гэта для таго, каб не правакаваць людзей на кароткачасовае адкрыццё ІП і каб потым не пасыпаліся абвінавачванні ў падмане».

Пры гэтым новыя «іпэшнікі» ўсё гэта час без праблем рэгіструюцца па-за межамі Мінска. Узнікае пытанне: чаму не спынілі рэгістрацыю новых ІП ва ўсёй краіне? Бо калі прычына сапраўды ў адсутнасці выразнага новага механізму падаткаабкладання, то для «іпэшнікаў» з абласцей, якія толькі нядаўна адкрыліся, новы год можа быць поўны непрыемных сюрпрызаў.

— У нас індывідуальных прадпрымальнікаў рэгіструюць без пытанняў, гэта толькі Мінск не рэгіструе са жніўня. Астатнія вобласці без праблем працуюць у поўным аб'ёме. Чаму так адбываецца, інфармацыі нам не даюць, — паведаміла крыніца ў адным з рэгіянальных цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва.

Спробы Onlíner высветліць у Мінгарвыканкама, як хутка адновіцца рэгістрацыя, поспехам таксама не ўвянчаліся. Спецыялісты ўпіраюць на тэхнічны збой і не валодаюць больш ніякай новай інфармацыяй.

— Няма новай інфармацыі. З'явіцца на сайце. Пакуль усё як было 17 жніўня, так і застаецца, — патлумачылі нам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031