Знайсці
15.11.2021 / 10:17РусŁacБел

Ад сёння адменены мінімальны спажывецкі бюджэт, застаецца толькі БПМ

З 15 лістапада ў краіне адменены мінімальны спажывецкі бюджэт. Цяпер у краіне дзейнічае адзіны сацыяльны нарматыў — бюджэт пражытачнага мінімуму.

У сувязі з адменай МСБ мінімальная зарплата зараз будзе ўстанаўлівацца ўрадам зыходзячы з прагнознага паказчыка сярэдняй зарплаты па краіне на наступны год. МЗП павінна быць не ніжэй за 30% ад прагнознага значэння, паведамляе reform.by.

Таксама цяпер крытэрыем для вызначэння правоў грамадзян з малых населеных пунктаў на льготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў становіцца БПМ.

Ён складае трохразовы сярэднямесячны БПМ для працаздольнага насельніцтва за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць падачы заявы грамадзянамі на ўключэнне ў спісы для атрымання льготных крэдытаў.

Аналагічным чынам змяніўся крытэр для аднясення грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных, якія маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве або набыцці жылля. Цяпер ім з'яўляецца пяціразовы памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва. Зменены і некаторыя іншыя крытэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930