Знайсці
14.11.2021 / 20:31РусŁacБел

Латвія мае намер абараняць свае межы, каардынуючы дзеянні з НАТА і ЕС

Латвія мае намер абараняць свае межы, каардынуючы дзеянні з НАТА і ЕС, бо сітуацыя на беларуска-польскай мяжы напружаная, мяркуе міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч.

«Сітуацыя на польска-беларускай мяжы небяспечная. Латвія выказвае салідарнасць і падтрымку нашым польскім сябрам і саюзнікам. Мы працуем над сумеснымі і скаардынаванымі дзеяннямі ў рамках НАТА і ЕС, каб прадухіліць пагрозу для нас і нашых саюзнікаў», — напісаў кіраўнік МЗС Латвіі ў сябе ў твітары.

На гэтых выходных у Латгаліі, на мяжы з Беларуссю, пачаліся маштабныя, раней неаб'яўленых ваенныя вучэнні з удзелам чатырох брыгад Земесардзэ (Самаабароны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031