Знайсці
14.11.2021 / 15:03РусŁacБел

Барэль: ЕС пашырыць санкцыі супраць Мінска 15 лістапада

Міністры замежных спраў краін ЕС у панядзелак, 15 лістапада, пашыраць санкцыі супраць Беларусі. Штрафныя меры будуць распаўсюджаныя на авіякампаніі і турагенцтвы, якія, як мяркуецца, датычныя да перапраўкі мігрантаў да мяжы Беларусі з ЕС, як паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жазеп Барэль 14 лістапада, піша Deutsche Welle.

«Мы дадзім зялёнае святло пашырэнню прававой базы для нашых санкцый супраць Беларусі, з тым каб штрафныя меры маглі быць ужытыя да любога, хто ўдзельнічае ў перавозцы мігрантаў у гэтую краіну», — сказаў Барэль у інтэрв'ю французскаму штотыднёвіку Le Journal du Dimanche.

Па словах кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, пад санкцыі — візавыя забароны і замарожванне маёмасці — могуць падпасці кіраўнікі авіякампаній і турыстычных агенцтваў. Пад санкцыямі могуць апынуцца і каля 30 беларускіх чыноўнікаў, меркавана датычных да крытычнай сітуацыі з мігрантамі на мяжы, дадаў Барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера