Знайсці
14.11.2021 / 13:18РусŁacБел

У Маскве пасажыр у метро загінуў, ратуючы іншага з-пад цягніка

Пасажыр маскоўскага метро загінуў, спрабуючы выратаваць чалавека, які скокнуў пад цягнік.

Здарэнне адбылося на станцыі метро «Сходненская». Там пасажыр скочыў на рэйкі проста перад цягніком. Яго паспрабаваў спыніць іншы пасажыр, які упаў на рэйкі разам з ім. Ён загінуў, паведамляе meduza.io.

А чалавек, якога ён спрабаваў выратаваць, выжыў і збег з месца здарэння.

Аднак пазней яго знайшлі мёртвым прыкладна за кіламетр ад станцыі «Сходненская». Паведамляецца, што ён скокнуў з 12 паверха дома на вуліцы Свабоды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031