Знайсці
12.11.2021 / 00:11РусŁacБел

Што адбывалася 11 лістапада на беларуска-польскай мяжы? Сабралі галоўную інфармацыю

Па ацэнках Памежнага камітэта, цяпер у лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца прыкладна 3000 мігрантаў, з іх 500 дзяцей. 

Жыхарам лагера падвезлі некалькі машын дроў, каб яны не высякалі дрэвы для вогнішчаў у навакольных лясах. Таксама невялікія фургоны прывезлі запасы харчу.

Польскае выданне Oko.pl напісала, што ў лагеры мігрантаў ад пераахаладжэння памёр 14-гадовы хлопчык. У Памежным камітэце абверглі гэтую інфармацыю.

Лагер бежанцаў наведаў прадстаўнік ААН у Беларусі Мулусеу Мамо, ён прапанаваў мігрантам папрасіць часовага прытулку ў Мінску або добраахвотна вярнуцца дадому.

Амбасада Ірака ў Маскве паведаміла, што арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі.

Меркель зноў пазваніла Пуціну для абмеркавання мігранцкага крызісу ў Беларусі.

У Мінздароўя пацвердзілі, што цяжарная бежанка з лагера на мяжы страціла дзіця.

Пад пагрозай магчымых санкцый кампанія Turkish Airlines паведаміла, што перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена.

Матэрыялы журналістаў «Нашай Нівы» па тэме: 

«Самі падышлі і прапанавалі 500 даляраў». Таксісты расказваюць, як падвозяць мігрантаў да мяжы

«Нас вельмі шмат, і ідуць яшчэ». Што расказаў курд з лагера мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

«Хацела дзяцей мігрантаў пасяліць у сябе — не пусцілі». Гісторыя пра тое, як мясцовая жыхарка спрабавала дапамагчы бежанцам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930