Знайсці
08.11.2021 / 13:44РусŁacБел

Беларусь збіраецца па выніках года паставіць праз парты Расіі 2,3 млн тон нафтапрадуктаў

Беларусь разлічвае да канца года адгрузіць праз расійскія парты не менш за 2,3 млн тон нафтапрадуктаў, што на 35% вышэй за запланаваны паказчык.

Пра гэта ў панядзелак паведаміў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, піша ТАСС.

«Мы ўжо пераарыентавалі нашы пастаўкі на парты Расійскай Федэрацыі. Мы ацэньваем па выніках года, што пры планах дзесьці 1,7 млн тон мы выйдзем па факце на пастаўкі не менш за 2,3 млн тон».

Па словах Рыбакова, для беларускага боку «на сённяшні дзень гэта выгадна». Разам з тым старшыня канцэрна адзначыў, што Мінск не пакідае і маніторынг прыбалтыйскага кірунку. «Пры неабходнасці будзем працаваць і там. Пэўная праца там таксама ідзе па асобным грузапатоках», — дадаў ён.

У лютым Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны, праз расійскія марскія парты. Сам экспарт пачаўся з сакавіка. Раней асноўны аб'ём беларускага экспарту нафтапрадуктаў ішоў праз парты краін Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031