Знайсці
03.11.2021 / 19:27РусŁacБел

Улады Узбекістана на пару гадзін абмежавалі доступ да сацсетак, пакуль не ўмяшаўся прэзідэнт Мірзіёеў

Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый Узбекістана заявіла, што сацсеткі парушылі правілы апрацоўкі персанальных звестак, адмовіўшыся захоўваць іх унутры краіны, а таксама ігнаруючы запыты ўладаў.

Сёння былі заблакаваныя Facebook, Telegram, «Аднакласнікі», Instagram і YouTube. Праўда, абмежаванне ў працы папулярных сацсетак назіралася толькі некалькі гадзін. 

Праз некалькі гадзін прэс-служба прэзідэнта Шаўката Мірзіёева паведаміла, што ён «праінфармаваны аб аднабаковых, не прадуманых да канца дзеяннях «Узкомназорат», прынятых па ўказанні ўрада». У выніку чаго рашэнне пра блакіроўку было адменена, а кіраўнік Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый Галібшэр Зіяеў быў звольнены з пасады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031