Знайсці
03.11.2021 / 09:33РусŁacБел

У чацвер у відэафармаце пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Што там будуць абмяркоўваць?

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі пройдзе 4 лістапада ў Мінску. Яно пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі, Пуцін у сталіцу Беларусі не прыляціць.

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы апублікаваў парадак дня мерапрыемства.

«Парадак дня пасяджэння ахоплівае шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, гаворыцца ў паведамленні, у тым ліку:

— аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады;

— аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года;

— Аб Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы;

— аб прысуджэнні прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе;

— іншыя пытанні».

Раней паведамлялася, што на пасяджэнні могуць быць зацверджаныя праграмы Саюзнай дзяржавы, аднак пакуль гэтага ў пераліку пытанняў няма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031