Знайсці
27.10.2021 / 09:37РусŁacБел

Ці з’явяцца ў дзіцячых садках супрацоўнікі міліцыі?

З гэтага навучальнага года ў мінскіх школах узмацніліся меры бяспекі: акрамя відэакамер і турнікетаў цяпер установы адукацыі ахоўваюць і супрацоўнікі МУС. Унутр будынка цяпер не пускаюць нават бацькоў першакласнікаў. Ці можа падобнае распаўсюдзіцца і на дзіцячыя садкі?

«Пакуль мы разглядаем укараненне новага тэхнічнага забеспячэння. Напрыклад, у нас выкарыстоўваюцца прылады кантролю персаналу, якія дазваляюць дыстанцыйна адсочваць, як працуе вартаўнік.

Работнік кожную гадзіну павінен «адзначацца» з дапамогай адмысловага ключа доступу. Калі ён гэтага не зробіць, на пасту ўключыцца гукавы сігнал. Таксама сігнал трывогі паступіць на пульт аддзела аховы. Для ўстанаўлення прычын спрацоўвання прылады на аб'ект прыбудзе нарад міліцыі», — так адказаў «Мінск-Навінам» кіраўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы Валерыя Дашкоўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031