Знайсці
26.10.2021 / 13:09РусŁacБел

У Беларусі не будзе заходніх вакцын: Лукашэнка не бачыць у іх сэнсу

Лукашэнка лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расійская і кітайская вакцыны зарэкамендавалі сябе значна лепш за заходнія аналагі, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты.

Пра гэта ён заявіў, наведваючы Лідскую раённую бальніцу, як паведамляе яго прэс-служба.

Па яго словах, у Беларусі ўжо вырабляюць па расійскіх тэхналогіях іх вакцыну, а ў будучыні з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу.

Таксама, па словах Лукашэнкі, максімальную колькасць захварэлых Беларусь ўзяла пры першай хвалі.

«Вобласць сёння далёка ад таго максімальнага ўзроўню: пакуль 80%. Адзіная вобласць. Мінск трымаецца прыкладна на 101%, г. зн. вышэй за той узровень», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас першай хвалі (у маі 2020 года) колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у дзень не перавышала 1000 у дзень, парог у 1000 быў пераадолены 10 лістапада 2020 года.

Паўторна планка ў 1000 выпадкаў у дзень была пераадолена 25 жніўня 2021 года, а 12 кастрычніка паведамілі пра 2038 выпадкаў, і з наступных 14 дзён 10 разоў фіксавалася больш за 2000 штодня. 

У Мінздароўя распавялі, якія маскі найлепш абараняюць ад кавіду

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Як часта можна хварэць на кавід, калі не прышчапляцца? Вось што кажуць навукоўцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031