Літва ўручыла Беларусі ноту з-за бесперапынных выпадкаў парушэння дзяржмяжы
Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла Беларусі ноту з-за бесперапынных выпадкаў парушэння дзяржаўнай мяжы.
Міністэрства паведаміла, што ў сераду быў выкліканы прадстаўнік амбасады Беларусі і яму была ўручаная дыпламатычная нота, у якой выказваўся пратэст з-за згаданых бесперапынных парушэнняў дзяржмяжы.
Нота ўручаная з-за парушэння мяжы ў Друскінінкайскім самакіраванні. Сцвярджаецца, што беларускі памежнік падышоў да літоўскага памежнага слупа.
«МЗС патрабуе, каб Беларусь як мага хутчэй дала тлумачэнні з нагоды інцыдэнту і прыняла неабходныя меры, каб у будучыні такое не паўтарылася», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера