Знайсці
19.10.2021 / 10:04РусŁacБел

Аўтобусных кантралёраў вінавацяць у махінацыях са штрафамі

Крымінальныя справы за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі былі заведзеныя на трох кантралёраў, якія працавалі на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Яны абвінавачваюцца ў тым, што бралі штрафы з безбілетнікаў, не складаючы пратаколаў. Альбо афармлялі іх на старонніх людзей, якія не здагадваліся аб тым, што адбываецца, паведамляе СК.

Кантралёры атрымлівалі ад парушальнікаў грошы, пасля чаго ў некаторых выпадках праз адсутнасць дакументаў у безбілетнікаў адпускалі іх. Фармальна ж у такіх выпадках неабходна даставіць парушальніка ў міліцыю для высвятлення асобы. Пастановы аб адміністрацыйным спагнанні складалі на іншых безбілетнікаў, якіх лавілі раней. Копія пастановы, як правіла, на рукі грамадзянам не выдавалася.

Былі выпадкі, калі кантралёры атрымлівалі ад пасажыраў грошы і не выносілі пастановы аб адміністрацыйным спагнанні.

Пацярпелымі прызнаныя дзевяць чалавек.

Абвінавачаныя — мужчына 57 гадоў, 46-і 51-гадовая жанчыны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера