Знайсці
18.10.2021 / 17:46РусŁacБел

Жазэп Барэль: Патрэбныя новыя меры супраць Беларусі

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў у панядзелак, што выступае за дадатковыя абмежавальныя меры супраць Беларусі, аднак у той жа час папярэдзіў, што для гэтага неабходная згода ўсіх краін Еўрасаюза.

«Вядома, патрэбныя дадатковыя меры. Аднак давайце паглядзім, што вырашаць краіны ЕС», — сказаў ён журналістам у Люксембургу, адказваючы на пытанне аб тым, ці лічыць ён патрэбным уводзіць новыя меры супраць Беларусі і «Белавія».

Барэль нагадаў, што выпрацоўка адзінай пазіцыі ў ЕС — не заўсёды простая задача.

«Напрыклад, у выпадку з Эфіопіяй я лічу, што трэба прыняць нашмат больш мер, аднак краіны ЕС не могуць дамовіцца аб тым, каб пайсці на рашучыя крокі. І гэта прытым, што ў Эфіопіі — найгоршая ва ўсім свеце гуманітарная сітуацыя», — адзначыў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930