Знайсці
16.10.2021 / 22:09РусŁacБел

Байдэн распавёў пра традыцыю ў іх сям'і: калі дзіцяці спаўняецца 15, для яго ладзяць паездку ў канцлагер Дахау. Навошта?

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распавёў, што адпраўляў дзяцей і ўнукаў у былы канцлагер Дахау, каб тыя ўбачылі злачынствы нацыстаў, а таксама даведаліся аб абыякавасці абывацеляў, якія дазволілі трагедыі здарыцца. Пра гэта піша РІА Навіны.

Джо Байдэн у Дахау ў 2015 годзе. 

Амерыканскі лідар згадаў пра такія паездкі ў Германію як пра сямейную традыцыю, абавязковую па дасягненні 15 гадоў. Ён адзначыў, што «дае слова Байдэна» — садзіць дзяцей і ўнукаў у самалёт і адпраўляе ў Дахау.

«Я хачу, каб яны бачылі прыемныя домікі, якія стаялі проста насупраць плота, з іх прыгожымі дахамі. Людзі, якія там жылі, пераконвалі сябе: «Гэта не я, я гэтага не раблю. Я не ведаю, што там адбываецца», — падкрэсліў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША таксама падзяліўся, што пра Халакост з ім часта гаварыў бацька. «Ён горача верыў у тое, што адзіны спосаб выканаць запаведзь «ніколі больш» — нагадваць сабе пра тое, што здарылася, пра тое, колькі людзей, якія лічаць сябе прыстойнымі, палічылі за лепшае думаць, што насамрэч гэтага не было, што яны не ведалі пра тое, што рабілася», — распавёў Байдэн.

Дахау быў першым канцлагерам, створаным у Германіі пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера. Там загінулі да 70 тысяч чалавек, а тыя вязні, што засталіся ў жывых, былі вызвалены амерыканскімі войскамі ў красавіку 1945 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031