Знайсці
13.10.2021 / 18:31РусŁacБел

Першы еўрапейскі касмадром пабудуюць у Швецыі

Касмічны цэнтр Esrange непадалёк ад Кіруны, самага паўночнага горада Швецыі, стане першай пляцоўкай для запуску спадарожнікаў у Еўрапейскім Саюзе (ЕС), паведамляе Euractiv.

Фота: Swedish Space Corporation

Esrange, размешчаны за 200 кіламетраў на поўнач ад Палярнага круга, быў заснаваны ў сярэдзіне 1960-х і з'яўляецца ракетным палігонам Швецыі.

Цяпер тут ствараюць інфраструктуру, якая дазволіць запускаць у космас спадарожнікі Еўрасаюза. Для гэтага будуць мадэрнізаваны ракетныя выпрабавальныя комплексы і распрацаваны наземныя тэхналогіі сувязі са спадарожнікамі. У рамках праекта пабудуюць новую стартавую пляцоўку, мадэрнізуюць і пашыраць паліўную інфраструктуру.

Аб'ект павінен быць гатовы да лета 2022 года.

«Новы касмадром стане першай стартавай пляцоўкай на мацерыковай частцы Еўропы, якая прадаставіць касмічным кампаніям платформу для распрацоўкі ракетных тэхналогій наступнага пакалення і запуску ўласных спадарожнікаў», — заявіў прадстаўнік шведскай касмічнай карпарацыі Філіп Польсан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031