Знайсці
11.10.2021 / 22:11РусŁacБел

Нямецкая паліцыя паведаміла пра наплыў нелегалаў з боку Беларусі

У Германію праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных бежанцаў з Ірака, Сірыі і іншых дзяржаў, піша DW.

Федэральная паліцыя Германіі паведаміла аб далейшым росце колькасці нелегальных бежанцаў з Ірака, Сірыі і іншых дзяржаў, якія прыбылі ў Германію праз тэрыторыю Беларусі. Адпаведнае паведамленне выпусціла ў панядзелак, 11 кастрычніка, упраўленне Федэральнай паліцыі ў Берліне.

Толькі ў федэральнай зямлі Брандэнбург у канцы мінулага тыдня было зафіксавана 392 бежанцы, што нелегальна перасеклі польска-нямецкую мяжу. Гэта новы максімум — тыдзень таму колькасць мігрантаў склала 251.

Усяго з пачатку года і па стане на 10 кастрычніка ўлады налічылі 2603 нелегальных мігрантаў, якія прыбылі ў Нямеччыну, 810 з якіх перасеклі мяжу на тыдні з 4 па 10 кастрычніка. Як правіла, гаворка ідзе пра ўцекачоў з Ірака, Сірыі, Ірана і Емена, якія прыбываюць у Еўропу з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031