Знайсці
07.10.2021 / 13:41РусŁacБел

Кубракоў: За каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ затрымана каля 200 чалавек

Пра гэта паведаміў міністр МУС Іван Кубракоў, які сёння знаходзіцца ў Брэсце.

«У інтэрнэце пішуць пра заклікі ісці і забіваць не толькі супрацоўнікаў КДБ, але і іншых грамадзян, якія маюць іншае меркаванне. Як толькі іх затрымліваюць, усе ўспамінаюць пра свае сем'і, пра родных і блізкіх. Ва ўсіх ёсць сем'і, і ў супрацоўніка КДБ, які загінуў пры выкананні, таксама ёсць сям'я, ён аддаў сваё жыццё за Радзіму. Таму ўсіх заклікаю задумацца, аб'яднацца і жыць спакойна ў нашай краіне. Хачу папрасіць кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб даводзілі да работнікаў, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і як трэба сябе паводзіць у інтэрнэце», — цытуе міністра ўнутраных спраў БелТА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031