Знайсці
05.10.2021 / 09:21РусŁacБел

Беларускамоўная гімназія №4, што ў Кунцаўшчыне, знаходзіцца на рэканструкцыі

Для навучэнцаў сталічнай гімназіі №4 новы навучальны год пачаўся ў некалькі нязвыклым фармаце. Аднакласнікі і педагогі тыя ж, а вось сцены — не родныя. Летам у будынку гэтай установы адукацыі пасяліліся будаўнікі, а дзяцей размеркавалі па суседніх школах.

Па словах дырэктара гімназіі Андрэя Гоцмана, аб'ект перажывае рэканструкцыю — а нязручнасці, звязаныя з рамонтнымі працамі, — часовыя, пішуць Мінск-навіны.

— Нашаму будынку 30 гадоў. Пасля яго абследавання высветлілася, што фасад і дах маюць патрэбу ў мадэрнізацыі. Калі наступалі халады, у тарцовых кабінетах было некамфортна, таму вырашана было цалкам абнавіць і сістэму ацяплення, — удакладніў ён.

Прыступіць да капітальнага рамонту вырашылі адразу пасля заканчэння навучальнага года: старшакласнікі здалі дзяржаўныя экзамены, і 14 чэрвеня на пляцоўку прыйшлі будаўнікі. Усё лета тут актыўна вяліся працы.

Фасад уцяплілі, абнавілі аблічча. Для дызайнерскага афармлення выкарыстоўвалі пяшчотна-салатавыя адценні.

Гімназія № 4 — адна з самых вялікіх устаноў адукацыі сталіцы, дзе ўвесь навучальны працэс праходзіць на беларускай мове. Сёння яе наведваюць каля 1 000 дзяцей.

Унутры будынка маштабных работ не плануецца. Па словах дырэктара, класы камфортныя і добра абсталяваныя. На перыяд рамонту гімназісты былі размеркаваны па трох школах. Усе яны знаходзяцца непадалёк ад гімназіі. Напрыклад, для адзінаццацікласнікаў часовым месцам вучобы стала СШ № 179.

— Акрамя таго, з улікам рэканструкцыі будынка мы сфармавалі толькі два першыя класы. Аднак у наступным навучальным годзе адкрыем чатыры, — удакладніў дырэктар.

Што тычыцца тэрмінаў будаўніцтва, то завяршыць работы на аб'екце плануецца да пачатку лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930