Знайсці
29.09.2021 / 11:20РусŁacБел

Колькі беларусы атрымалі грашовых пераводаў з-за мяжы, а колькі даслалі

У красавіку-чэрвені павялічыліся сумы грашовых пераводаў як у Беларусь, так і з нашай краіны. Нацбанк апублікаваў звесткі аб грашовых пераводах, зробленых праз міжнародныя сістэмы. У справаздачы ўлічаны пераводы праз Western Union, Юністрым, Залатую Карону, Money Gram, Contact, Ria Money Transfer, Сбербанк Анлайн.

Пераводы, атрыманыя ў Беларусі з-за мяжы, у другім квартале склалі 90 мільёнаў 271 тысячу 352 даляры (у першым квартале — 85 мільёнаў 716 тысяч 137 даляраў).

Грошы з-за мяжы атрымлівалі з Расіі (усяго 25,7 мільёна даляраў), ЗША (15,99 мільёна), Ізраіля (6,4 мільёна), Нямеччыны (4,1 мільёна), Казахстана (3,4 мільёна), Украіны (3,2 мільёна), Польшчы (1,8 мільёна), Літвы (1,2 млн).

Нацбанк паведамляе, што сярэдняя сума аднаго пераводу атрыманага з-за мяжы складае 308,65 даляра (у студзені-сакавіку было 298,86 даляра).

А вось сума пераводу, адпраўленага з Беларусі ў другім квартале склала 404,21 даляра (у першым квартале — 348,71). Усяго з Беларусі ў другім квартале адправілі ў эквіваленце 59,7 млн даляраў (у першым — 49,658 млн). 

Колькі грошай атрымлівае бюджэт ад шкодных звычак беларусаў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031