Знайсці
27.09.2021 / 22:20РусŁacБел

На поўначы Францыі ад сардэчнага прыступу памёр беларус, кіроўца грузавіка. Фура ледзь не ўпала ў мора

У кіроўцы-беларуса здарыўся сардэчны прыступ, калі ён на грузавіку з'язджаў з парома Dover Seaways у нядзелю, 26 верасня. Здарэнне адбылося на поўначы Францыі ў Дзюнкерку. Грузавік беларускага дальнабойшчыка балансаваў над морам. Нягледзячы на хуткае прыбыццё пажарных, мужчына памёр. Аперацыя доўжылася амаль 4 гадзіны.

Увечары ў нядзелю аўтафургон выязджаў з парома. Беларус праз сардэчны прыступ страціў кантроль над сваім аўтамабілем і пераехаў праз агароджу бяспекі. Грузавік літоўскага перавозчыка «Finėjas» сарваўся з трапа і стукнуўся аб прычал.

Да месца аварыі прыбылі 60 ратавальнікаў. Ратавальнікі хутка прыехалі на месца здарэння, але яны змаглі толькі канстатаваць смерць чалавека за рулём.

Ратавальнікі 4 гадзіны займаліся пад'ёмам грузавіка і даставалі цела мёртвага дальнабойшчыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031