Знайсці
24.09.2021 / 22:36РусŁacБел

У Бярэзінскім запаведніку два алені счапіліся рагамі ў бітве за самку і патанулі

Верасень і пачатак кастрычніка — час турнірных баёў у перыяд спарвання ў аднаго з найпрыгажэйшых прадстаўнікоў нашай фауны — высакароднага аленя. У вечаровыя гадзіны і на досвітку цішыня запаведных лясоў часта парушаецца гучным, далёка чуваным ровам самцоў аленя, апісвае Бярэзінскі запаведнік.

Гучны сігнал самца мае дваякае значэнне: гэта можа быць як прызыў, так і застрашванне. Па магутнасці рову алені распазнаюць сілу суперніка і вырашаюць, ці ўступаць ім у адзінаборства. Маладыя самцы, як правіла, не ўступаюць у прамое сутыкненне з фізічна мацнейшымі, пазбягаючы магчымых раненняў ад рагоў больш моцнага суперніка. Звычайна за права валодання самкамі ў бой уступаюць прыкладна роўныя па сіле супернікі і тут часам разыгрываюцца самыя сапраўдныя драмы аж да гібелі жывёл.

У перыяд спарвання выпадкі гібелі самцоў у баявых паядынках ужо фіксаваліся ў Белавежскай пушчы: былі апісаны дзве гібелі самцоў аленя з-за скрыжавання рагоў. Падобны выпадак упершыню здарыўся сёлета ў верасні і ў Бярэзінскім запаведніку.

Два прыкладна роўныя па сіле самцы намёртва счапіліся рагамі ў пойме Бярэзіны, дзе адбываецца большасць турнірных баёў. Праз некаторы час жывёлы апынуліся ў рэчышчы ракі і патанулі.

Супрацоўнікі запаведніка выявілі загінулых жывёл на тэрыторыі Крайцаўскага лясніцтва. Счапленне рагоў аказалася настолькі моцным, што раз'яднаць іх нават людзям аказалася не пад сілу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930