Знайсці
23.09.2021 / 13:11РусŁacБел

Прадстаўнік польскіх спецслужбаў мяркуе, што на беларускай мяжы знаходзяцца вайскоўцы з баявых частак

Польская памежная служба зазначае, што ўжо доўгі час бачыць з беларускага боку мяжы людзей у форме, не падобнай да формы памежнікаў.

Прэс-сакратар міністра — каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын напісаў у твітары, што людзей у форме ідэнтыфікавалі. Па яго словах, гэта салдаты паветрана-дэсантных частак, службы спецыяльнага прызначэння Памежнага камітэта ці АМАПа. Паводле Жарына, некаторыя вайскоўцы ўзброеныя снайперскімі вінтоўкамі.

Прэс-сакратар дадаў, што гэтыя згаданыя вайсковыя часткі прызначаны не для аховы мяжы, а для баявых дзеянняў.

Афіцыйных каментароў з беларускага боку пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера