Знайсці
17.09.2021 / 00:03РусŁacБел

Сяргей Законнікаў адзначае 75-годдзе. Акурат у гэты дзень выйшла яго новая кніга

16 верасня адзначыў дзень народзінаў Сяргей Іванавіч Законнікаў — паэт, перакладчык і яркі публіцыст. Сябры прывезлі яму падарунак — яго новую кнігу паэмаў «Вечны пароль».

«Юбілейныя 75 гадоў Сяргею Законнікаву. Паэту, якога яшчэ адзін паэт, старэйшы ягоны сябар Уладзімір Караткевіч, узнагародзіў сваім, атрыманым ад партыі і ўрада, ордэнам. А ўзнагарода ад Караткевіча куды вышэйшая, чым узнагарода ад партыі і ўрада — тым больш ад такога, як сёння. Які пра паэта, што жыццё сваё прысвяціў Беларусі, ані словам не ўспомніў…» — напісаў Уладзімір Някляеў у Facebook.

 

Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970).

Пасля — літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970-1971), сакратар Ушацкага райкама камсамола (1972-1975).

З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1977 г.

Працуе аглядальнікам газеты «Свабодныя навіны».

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А. Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».

Аўтар кніг «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Вера, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (1986), «Сутнасць» (1987), «Вечная далеч» (1987) і інш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930