Знайсці
11.09.2021 / 10:55РусŁacБел

Міністр спорту раскрытыкаваў Вікторыю Азаранка за адмову ехаць на Алімпіяду

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю sb.by раскрытыкаваў экс-першую ракетку свету Вікторыю Азаранку за яе рашэнне адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 

«Тут засмучэнне не столькі вынікамі, колькі ўчынкам Вікторыі Азаранкі, якая нечакана адмовілася ад удзелу. Калі не прыязджае на Алімпіяду Роджэр Федэрэр, я зразумець магу: ён яшчэ ў Пекіне-2008 сваё золата выйграў і столькі за кар'еру кубкаў заваяваў, што не ў кожны музей змесцяцца. А чым кіравалася Азаранка?

(«НН»: Вікторыя Азаранка — бронзавы прызёр Алімпіяды-2012 у адзіночным разрадзе, тады ж у міксце з Максам Мірным яна заваявала яшчэ і золата.)

Прыкра. Як не пазмагацца за гонар краіны? Не дапамагчы, калі ў табе маюць патрэбу? Не павесці за сабой маладых, натхніўшы іх сваім прыкладам?

Тую ж не заўсёды стабільную Арыну Сабаленку. Ды і ўласныя амбіцыі задаволіць, паспрабаваць замахнуцца на тытул двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Бо ў пары з Сабаленкай шанец выйграць золата, лічу, меўся цудоўны.

Такія паводзіны не ўпрыгожваюць Азаранку ні як спартсмена, ні як чалавека, ні тым больш як грамадзяніна сваёй краіны.

Новак Джокавіч, напрыклад, вялікі і легендарны, прыехаў у Токіа. І сыграў не за сябе, а за родную Сербію! Гэта выклікае шчырую павагу і захапленне. Скажу больш, абстаноўка, якая склалася сёння ў беларускім тэнісе, мне не падабаецца.

Прага ці нават прагнасць да грошай спарадзілі спажывецкае стаўленне да дзяржавы, якая ўкладвала і ўкладвае ў станаўленне спартсменаў вялікія грошы.

А жыццё і кар'еру пры гэтым многія нашы тэнісісты, на жаль, пералічваюць выключна на даляры».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера