Знайсці
09.09.2021 / 08:14РусŁacБел

Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць сёння інтэграцыйныя працэсы і сітуацыю ў Афганістане. Падпісання дакументаў не плануецца

Сустрэча пройдзе сёння ў Маскве, і гэта пятая з пачатку года. 

Kremlin.ru

Як паінфармавала прэс-служба Крамля, у ходзе перамоваў «будуць абмеркаваны вынікі працы па прасоўванні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і іншыя пытанні развіцця расійска-беларускіх адносін».

Акрамя таго, у сувязі з самітам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у Душанбэ плануецца абмен думкамі па шэрагу актуальных праблем рэгіянальнага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў Афганістане.

Пасля сустрэчы дадуць прэс-канферэнцыю.

Падпісанне якіх-небудзь дакументаў, у тым ліку такіх, што датычацца пытанняў інтэграцыі, па выніках перамоваў не плануецца, піша ТАСС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031