Знайсці
07.09.2021 / 08:14РусŁacБел

Прэм'ера Канады закідалі жвірам пасля мітынгу

Інцыдэнт адбыўся, калі Джасцін Трудо накіроўваўся да аўтобуса пасля мітынгу. Прэм'ер паведаміў, што жвір трапіў у яго, але сам ён пачуваецца нармальна.

Інцыдэнт адбыўся пасля мітынгу, які праходзіў на сталеліцейным заводзе. На ім прэм'ер, які ўзначальвае Ліберальную партыю Канады, распавёў аб сваёй праграме да выбараў у парламент.

Як адзначае CTV News, сярод тых, хто закідваў Трудо жвірам, было шмат грамадзян з сімволікай Народнай партыі Канады — кансерватыўнага руху, які выступае супраць абавязковай вакцынацыі насельніцтва.

Пасля свайго выступу Трудо заявіў, што яго палітыку не будуць вызначаць патрабаванні так званых «праціўнікаў вакцынацыі».

«Так, у краіне ёсць невялікая частка маргіналаў, якая ўзлаваная, якая не верыць у навуку і робіць расісцкія і мізагінныя нападкі», — сказаў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера