Знайсці
06.09.2021 / 10:04РусŁacБел

«І там загінуць яны ў нейкіх сваіх аўтакатастрофах» — намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі пра «збеглых» на Захад палітыкаў

Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Уладзімір Арчакоў абвінаваціў апазіцыйных палітыкаў у атрыманні «адкатаў» ад канкурэнтаў беларускіх прадпрыемстваў і зрабіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» шакуючы прагноз пра іх будучыню.

БелТА

Арчакоў абвінаваціў палітыкаў у атрыманні «адкатаў» ад канкурэнтаў беларускіх прадпрыемстваў.

«У прынцыпе, можна рэалізоўваць вельмі простыя такія бізнэс-схемы: гэта значыць, беларускія прадпрыемствы выціскаюцца з рынку, іх месца (прыклады ёсць) займаюць, як ні дзіўна, у двукоссі, літоўскія і польскія канкурэнты. Ну, а ініцыятары гэтых санкцый, збеглыя і ўсе астатнія, атрымліваюць адкаты. Вось і ўсё, самае простае. Вось і ўся падаплёка гэтых санкцый», — сказаў Арчакоў.

Ён дадаў, што бізнэс цярпіць страты ад санкцый з абодвух бакоў. «Але сучасныя еўрапейскія палітыкі робяць выгляд, што гэтага не заўважаюць. Гэта значыць, эканоміцы, эканамічнай мэтазгоднасці закрылі рот палітычнай кан'юнктурай. Але можна сказаць, што жываты вось пакуль свае тлустыя набілі і можна пагуляць з агнём. І трэба разумець яшчэ тое, што Захад ніколі не ўспрымаў і ніколі не будзе ўспрымаць дзяржавы Усходняй Еўропы як паўнацэнныя, таму гэтыя доследы яны будуць спрабаваць ставіць на нас пастаянна».

Арчакоў зноў спыніўся на беларускіх палітыках, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь.

«Вось гэтыя «збеглыя», выпрошваючы санкцыі супраць Беларусі, яны самі не разумеюць, у якую беззваротную дзірку яны спрабуюць засунуць Беларусь. Прычым зразумела, што Захад іх рана ці позна зліе, ужо злівае, і там загінуць яны ў нейкіх сваіх аўтакатастрофах, але гэтыя ж вісякі на Беларусі… яны ж застануцца», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031