Знайсці
03.09.2021 / 20:34РусŁacБел

У Беларусі ў жніўні выпала 180% кліматычнай нормы ападкаў

У Беларусі ў жніўні выпала 180% кліматычнай нормы ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 120,7 мм ападкаў, што склала 180% кліматычнай нормы. Больш за ўсё іх было на тэрыторыі Брэсцкай вобласці — у сярэднім 153,3 мм (247% нормы). У першай і трэцяй дэкадах сума ападкаў склала 207% і 237% нормы адпаведна. У другой дэкадзе выпала 96% нормы.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за апошні летні месяц 2021 года склала плюс 17,5, што вышэй за кліматычную норму на 0,2 градуса.

Тэмпературны максімум за месяц адзначаны на станцыі Брагін 17 жніўня і склаў плюс 34,3 градуса. Мінімальнае значэнне тэмпературы (плюс 1) адзначана на станцыі Езярышча 25 жніўня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера