Знайсці
02.09.2021 / 21:41РусŁacБел

Стала вядома, колькі ў сярэднім заплаціў у бюджэт кожны іпэшнік у першым паўгоддзі

У сярэднім 1309 рублёў заплаціў у бюджэт у першым паўгоддзі 2021 года кожны беларускі іпэшнік, адзначаюць «Нашы грошы».

Больш за ўсё — у Мінску (1738 рублёў).

Менш за ўсё — у Віцебскай вобласці (1033 рублі).

Нагадаем, 22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.

«У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031