«Пад маркай аграсядзібаў развіваюць гасцініцы». Улады возьмуцца за бізнэс на сяле
Старшыня камісіі па бюджэце і фінансах ніжняй палаты парламента Людміла Ніжэвіч заявіла, што час паказаў: трэба змяніць падыход з прадастаўленнем ільгот для бізнэсу ў сельскай мясцовасці.
«Мы на пэўнай стадыі стараліся ажывіць ініцыятыву, пайшлі на шэраг стымулюючых, больш ільготных рэжымаў, — заявіла дэпутат. — Але час паказаў, што трэба ўнесці карэктывы, таму што часам не зусім сумленныя грамадзяне спрабуюць выкруціцца. Напрыклад, пад маркай аграсядзібаў развіваюць гасцініцы, а аплачваюць (падаткаў — НН) усяго некалькі базавых велічыняў у год, гэта непараўнальна з іх даходам».
У Беларусі зарэгістравана каля 3 тысяч аграсядзібаў.
Людміла Ніжэвіч другі тэрмін запар засядае ў парламенце, ад Капыльскай акругі. Да гэтага працавала ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, па адукацыі — эканаміст.