Знайсці
30.07.2021 / 14:52РусŁacБел

У Латвіі завялі крымінальную справу з-за пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair

Латвійская дзяржаўная паліцыя распачала крымінальную справу па факце інцыдэнту ў маі з самалётам Ryanair у Мінску.

Аб гэтым піша delfi.lv са спасылкай на латвійскае нацыянальнае агенцтва LETA.

У канцы мая латвійская паліцыя пачала ведамасную праверку, аднак пазней было прынята рашэнне аб пачатку крымінальнага працэсу. Праверка была пачата, бо на борце самалёта знаходзіліся двое грамадзян Латвіі.

Паліцыя Латвіі пакуль не каментуе, ці будзе гэта справа расследавана ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва. 

Крымінальная справа заведзена па раздзеле Крымінальнага кодэкса аб злачынствах супраць свабоды, гонару і годнасці. Гэты раздзел змяшчае нормы, якія прадугледжваюць адказнасць за выкраданне, незаконнае пазбаўленне свабоды і захоп закладнікаў.

Самалёт Ryanair рэйсам Афіны — Вільня быў прымусова пасаджаны ў Мінску 23 мая. На борце знаходзіўся журналіст Раман Пратасевіч. Яго затрымалі разам з Сафіяй Сапега.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера