Знайсці
30.07.2021 / 12:49РусŁacБел

Лукашэнка: Калі трэба будзе для бяспекі Беларусі і Расіі, размясцім тут усе ўзброеныя сілы

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы перад прадстаўнікамі вертыкалі ў Мінску.

Ён адзначыў, што на Захадзе чарговы раз занепакоіліся беларуска-расійскімі вучэннямі, якія пройдуць у верасні.

«Прынамсі смешна гэта ўсё чуць. Колькі вучэнняў яны правялі ў нашых межах? Яны нас крытыкуюць: вось Лукашэнка хоча размясціць расійскія базы на тэрыторыі Беларусі.

Слухайце, мы ж не парымся з нагоды таго, што яны стварылі кучу гэтых баз у Еўропе. іх жа мора там, чаго вы нам прад'яўляеце прэтэнзіі? — адзначыў Лукашэнка. — Ніколі на ўзроўні прэзідэнтаў пытанне аб размяшчэнні расійскіх баз у Беларусі не абмяркоўвалася. Перш за ўсё таму, што ў гэтым няма ніякай неабходнасці пры сучасных узбраеннях».

Разам з тым ён заявіў: «Калі трэба будзе для бяспекі Саюзнай дзяржавы, якую мы будуем, для бяспекі Беларусі і Расіі размясціць тут усе ўзброеныя сілы з усімі відамі ўзбраенняў, яны будуць тут размешчаны неадкладна.

«Цяпер у гэтым няма ніякай неабходнасці, у нас досыць моцныя, згуртаваныя, кампактныя Узброеныя Сілы. Акрамя «тэрытарыялаў», мы можам у патрэбны момант у кароткі прамежак часу 500 тысяч чалавек паставіць пад ружжо, а гэта ўжо сіла. Калі будзе мала, сюды будуць уведзены ўсе Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі. Такога ніколі не будзе. Але калі трэба, мы разважаць не будзем».

«Яшчэ раз паўтараю: у гэтым сёння няма абсалютна ніякай неабходнасці. У востры перыяд у жніўні мінулага года, калі нехта вагаўся, хтосьці здрадзіў, нехта пад плінтус залез, у кагосьці ў мазгах кіпела, я не ўвёў ніякія ўзброеныя сілы, ні з Расіі, ні з Украіны, ні з іншых краін. Мы з гэтай бядой справіліся самі. Вось мая пазіцыя», — падсумаваў Лукашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031