Знайсці
27.07.2021 / 13:30РусŁacБел

Наталлю Хершэ трымаюць адну ў камеры. Угаворваюць напісаць прашэнне аб памілаванні

Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную балаклаву, амаль два месяцы правяла ў штрафным ізалятары ў калоніі, дзе нават не выдаюць пасцельную бялізну. Так яе пакаралі за адмову шыць форму сілавікам і іншыя парушэнні. Цяпер яе перавялі ў камеру, дзе яна сядзіць адна. І ўгаворваюць пісаць прашэнне аб памілаванне на імя Лукашэнкі.

Цяпер Наталля знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. Гэта камера з больш строгім рэжымам утрымання. 

«Яе можна назваць мяккім карцарам. Там ёсць ложак, стол, крэсла, пасцеля. Можна замаўляць кнігі з бібліятэкі, дазволены паўгадзінныя шпацыры на паветры кожны дзень. У ПКТ Наталля адна. Яна кажа, што для яе гэта лепш, чым у атрадзе, бо можна не працаваць. Псіхалагічны стан у яе такі, што ёй хочацца пабыць адной, адпачыць. Са слоў адваката, выглядае яна нядрэнна», — расказаў НН яе брат Генадзь.

Ужо больш за два месяцы ён не атрымлівае ад сястры ні лістоў, ні званкоў. Застаюцца толькі размовы праз адваката.

«Мае два лісты ёй не перадалі з-за таго, што яны маюць «экстрэмісцкую рыторыку». Я пісаў, што няма справядлівасці ў краіне», — кажа Генадзь.

Цяпер Наталлі дазволена ліставанне, але спатканні забаронены. У пакупках яна абмежавана — у краме жанчына можа патраціць адну базавую велічыню ў месяц (29 рублёў).

«Дадаткова раз на месяц я магу замовіць для яе праз інтэрнэт-краму фруктовую пасылку да 10 кг. Гэта апельсіны, лімоны, яблыкі, таматы і цыбуля. Наталля казала, што да яе тройчы прыходзілі з пытаннем, ці будзе яна пісаць прашэнне аб памілаванні. З розных устаноў, у тым ліку з адміністрацыі калоніі. Яна адмовілася, бо лічыць, што пісаць прашэнне значыць прызнаць сябе вінаватай».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031