Знайсці
06.07.2021 / 18:36РусŁacБел

Беларусь скароціць да мінімуму дыппрадстаўніцтва Літвы ў краіне

Беларусь да мінімуму скароціць дыппрадстаўніцтва Літвы ў краіне да адмены Вільняй «недружалюбных ініцыятыў», паведамілі ў МЗС краіны.

Сёння ў Міністэрства замежных спраў была выкліканая Часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Аста Андыяўскене.

Літоўскаму дыпламату, у прыватнасці, паказалі на катэгарычную непрымальнасць заяваў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленні офіса беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва ў Вільні афіцыйным дыпламатычным статусам.

Да Часовага паверанага ў справах даведзеная інфармацыя аб рашэнні Беларусі скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў нашай краіне на перыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых «недружалюбных ініцыятыў, якія распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю».

Нагадаем, у МЗС Літвы Святлане Ціханоўскай уручылі пасведчанне аб дыпламатычнай акрэдытацыі.

Што гэта азначае?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031