Знайсці
06.07.2021 / 10:49РусŁacБел

У Лідзе шарык з цацачнага пісталета трапіў васьмігадоваму хлопчыку ў вока

Двое васьмігадовых хлопчыкаў каталіся на роварах, сустрэлі аднагодкаў, якія гулялі з цацачным пісталетам.

Уладальнік пісталета папрасіў пакатацца на ровары, а ўзамен даў пагуляцца з пісталетам, піша БелТА.

Адзін з хлопчыкаў узяў цацку ў рукі, тройчы націснуў на курок і вырашыў, што пісталет пластыкавымі шарыкамі-кулямі не зараджаны. Ён жартам накіраваў цацку ў бок свайго сябра, націснуў яшчэ раз.

Шарык трапіў іншаму хлопчыку ў вока.

Сур’ёзнай траўмы ўдалося пазбегнуць, але да доктара-спецыяліста звяртацца прыйшлося.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера