Знайсці
05.07.2021 / 10:20РусŁacБел

За мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек

За мінулы тыдзень у Беларусі патанулі 20 чалавек, а былі выратаваныя работнікамі Асвода і МНС — 12, паведамляе 112.by.

3 ліпеня ў Слуцку патануў 55-гадовы мужчына, а ў Смаргоні — 54-гадовая жанчына.

У Мінску, дзякуючы своечасоваму выкліку, выратавалі са Свіслачы 44-гадовага мужчыну.

А вось 4 ліпеня пенсіянеру з Мінска дапамагчы не ўдалося. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, на паверхні вады нікога не было. Ратавальнікі выявілі загінулага на глыбіні 2,5 метра пад вадой на адлегласці 50 метраў ад берага.

У гэты ж дзень у вёсцы Асавец у Друці патануў 70-гадовы мужчына, а ў вадаёме каля вёскі Грынцы Гродзенскай вобласці — 60-гадовая жанчына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031