Знайсці
02.07.2021 / 18:45РусŁacБел

Лукашэнка: Як і 80 гадоў таму, мы чуем пра «новы парадак» ад такіх жа носьбітаў «еўрапейскіх каштоўнасцяў»

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, піша БелТА.

БелТА

«Спробы акупацыі Беларусі ва ўмовах сучаснай гібрыднай вайны ўспыхнулі з новай сілай. Паглядзіце, як і 80 гадоў таму, мы чуем пра «новы парадак» ад такіх жа носьбітаў «еўрапейскіх каштоўнасцяў». На чале — тыя ж заходнія эліты», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Мы доўга маўчалі. Саромеліся. Мы не хацелі закрануць пачуцці дружалюбных нам народаў, якія не павінны адказваць за грахі ваенных злачынцаў: такіх як літоўскія «лясныя браты», бандэраўцы, бандыты Арміі Краёвай, іншыя забойцы мірнага насельніцтва Беларусі. Мы памятаем, што ў гэтым шэрагу здраднікаў былі і беларусы, збеглыя, якія не здолелі рэалізаваць свае палітычныя амбіцыі на радзіме. З-за Буга тады яны вярнуліся на нашу зямлю з карнымі атрадамі СС. Вярнуліся, каб забіваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031