Рэцэпт на выхадныя: панакота з клубнічным соусам
Пакуль сезон клубніц яшчэ не скончыўся, самы час пачаставаць сябе і блізкіх гэтым папулярным паўночнаітальянскім дэсертам панакота (італ. Panna cotta — вараныя вяршкі).
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
400 мл вяршкоў
100 мл малака
100 г цукру
10 г парашковага жэлаціну
Для клубнічнага соусу
1 кг клубніц
цукар на смак
- Заліць жэлацін вадой, размяшаць і пакінуць на той час, які ўказаны на пачку.
- Наліць малако і вяршкі ў каструлю, падагрэць, але не кіпяціць.
- Выключыць газ і адразу дадаць цукар. Перамяшаць, каб цукар цалкам растварыўся.
- Дадаць жэлацін і перамяшаць.
- Сумесь разліць па шклянках і паставіць у лядоўню на пару гадзін.
- Клубніцы з цукрам узбіць у блэндары, каб атрымалася пышная маса.
- На дэсерт з вяршкоў выкласці клубнічны соус.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 8
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?
 3
Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі
 3
Расійскія вайскоўцы зайшлі на базу ЗША ў Нігеры
 1
«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус з Падляшша расказаў пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера