Знайсці
02.07.2021 / 08:14РусŁacБел

Навуковец назваў захворванне, якое зніжае верагоднасць заражэння каранавірусам

Пацыенты з алергіяй радзей хварэюць на COVID-19, з гэтай нагоды навукоўцы выказваюць розныя гіпотэзы, заявіў «РІА Навіны» дырэктар Інстытута імуналогіі ФМБА Расіі Муса Хаітаў.

«Ад пачатку пандэміі прайшло паўтара года, але з самага пачатку з'явіліся звесткі, што пацыенты з алергіяй радзей хварэюць на каранавірусную інфекцыю», — сказаў Хаітаў.

Ён адзначыў, што, паводле замежных даследаванняў, для хворых на алергічную бранхіяльную астму каранавірус не з'яўляецца фактарам, які ўзмацняе рызыку цяжкага развіцця хваробы.

«З чым гэта звязана, пакуль сказаць складана, выказваюцца розныя гіпотэзы, але яны патрабуюць пацвярджэння», — удакладніў Хаітаў.

Раней Хаітаў параіў алергікам прышчапляцца ад каранавіруса ў стадыі рэмісіі.

Брытанскія даследчыкі раней выявілі чатыры прыкметы COVID-19, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў прышчэпленых пацыентаў.

Паводле ZOE COVID Symptom Study — найбуйнейшага дадатку для даследавання і адсочвання сімптомаў каранавіруса, — у пацыентаў, якія атрымалі абодва кампаненты вакцыны, пашыраныя галаўны боль, насмарк, чханне і боль у горле. У тых, хто атрымаў толькі першую дозу вакцыны, акрамя чатырох пералічаных сімптомаў, сустракаецца таксама кашаль.

Даследчыкі падкрэслілі, што вакцына не дае стоадсоткавай абароны ад каранавіруса, аднак значна зніжае рызыку цяжкай плыні хваробы. Так, ранейшыя «традыцыйныя» прыкметы хваробы — страта нюху, дыхавіца і ліхаманка — сустракаюцца ў прышчэпленых пацыентаў даволі рэдка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031