Знайсці
20.06.2021 / 17:57РусŁacБел

Кацярына Андрэева, асуджаная за стрым з Плошчы Перамен, працуе на швейнай фабрыцы

Як распавёў яе муж Ігар Ільяш у сваім фэйсбуку, цяпер Кацярына працуе на швейнай фабрыцы ў невялікай брыгадзе, шые трыкатажныя джэмперы, шапкі, пагоны, дробныя дэталі формы курсантаў МНС.

«Абсалютна медытатыўнае заняцце», — кажа. Як можна меркаваць па лісце, у цэлым яна задаволеная, што бясконцае сядзенне ў камеры змяніла праца», — напісаў Ігар.

Кацярына цяпер памочніца швачкі. У яе 8-гадзінны працоўны дзень. Паступова яна адаптуецца да ўмоў.

Лісты і тэлеграмы Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай (Андрэевай) цяпер можна адпраўляць у ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера