Знайсці
18.06.2021 / 08:33РусŁacБел

Ва ўрадзе Японіі прапанавалі правесці Алімпіяду ў Токіа без гледачоў

Эксперты рабочай групы ўрада Японіі па выпрацоўцы мер супраць распаўсюджвання каранавіруса выступілі за адмову ад прысутнасці гледачоў на Алімпіядзе ў Токіа.

Пра гэта са спасылкай на заяву экспертаў паведаміла агенцтва Kyodo, піша РБК.

На думку экспертаў, правядзенне спаборніцтваў з пустымі трыбунамі прывядзе «да найменшай рызыкі распаўсюджвання каранавіруса».

Кіраўніца аргкамітэта Алімпіяды ў Токіа Сэйко Хасімота пацвердзіла, што атрымала гэтую прапанову. Яна будзе разгледжана на пасяджэнні арганізатараў гульняў. У той жа час адзначаецца, што ўрад можа пайсці супраць абмежаванняў і дапусціць на трыбуны да 10 тысяч гледачоў.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але з-за пандэміі спаборніцтвы перанеслі на год. Яны пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031