Знайсці
14.06.2021 / 13:59РусŁacБел

18-гадовага забіла токам у Івацэвіцкім раёне

Паводле папярэдніх звестак, ноччу 12 чэрвеня хлопец, знаходзячыся паблізу чыгуначных шляхоў у кампаніі траіх сяброў, вырашыў дзеля забавы ўзлезці на ўкладачны кран, піша телеграм-канал Следчага камітэта.

Калі ён падняўся на рухомую стралу крана, то быў траўмаваны ударам току высакавольтнай лініі электраперадач. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Як высветлілі следчыя, адзін з хлопцаў у момант здарэння размаўляў па тэлефоне і адышоў ад кампаніі, а двое іншых сядзелі на лаўцы і да крана не падыходзілі. Якіх-небудзь звестак пра тое, што на кране хлопец спрабаваў зрабіць сэлфі, няма.

Праводзіцца праверка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера