Знайсці
04.06.2021 / 18:41РусŁacБел

Украінскія трэйдары наладзілі разлікі з Беларускай нафтавай кампаніяй за паліва, нягледзячы на санкцыі

Украінскія трэйдары наладзілі разлікі з Беларускай нафтавай кампаніяй за паліва, паведамілі enkorr контрагенты пастаўшчыка.

Па іх словах, беспраблемныя плацяжы ажыццяўляюцца праз «Альфа-Банк», «Райффайзен Банк Аваль» і Першы ўкраінскі міжнародны банк. Хоць раней фінансавыя ўстановы асцерагаліся другасных санкцый на фоне абмежаванняў ЗША ў дачыненні да прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі.

Пастаўкі бензіну А-95 і дызпаліва з Беларусі на рынак Украіны скароцяцца ў чэрвені на 30-60% з прычыны рамонту на Мазырскім НПЗ, які працягнецца да 10 ліпеня. Раней прадпрыемства мела намер завяршыць прафілактыку ў канцы чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031