Рэцэпт на выхадныя: шведскія шакаладныя шарыкі
Chokladbollar — гэта класічныя шакаладныя цукеркі ў Швецыі. Іх з лёгкасцю можна прыгатаваць дома, бо гэты дэсерт патрабуе мінімум намаганняў і часу.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
2 шклянкі цукру
150 г масла
5 лыжак какава-парашку
1 шклянка какосавай стружкі
4 шклянкі аўсяных шматкоў
3 сталовыя лыжкі кавы
2 лыжкі ванільнага цукру
- Растапіць масла да пакаёвай тэмпературы.
- Узбіць масла з цукрам міксерам.
- Дадаць ванільны цукар і какаву, перамяшаць.
- Змалоць аўсяныя шматкі ў блэндары, дадаць у сумесь. Затым дадаць каву і перамяшаць.
- З сумесі скруціць шарыкі і ўкачаць іх у какосавую стружку. Падаваць астуджанымі.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера