Знайсці
04.06.2021 / 14:04РусŁacБел

Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрымання

Раней у Расціслава Шавеля былі тры адміністрацыйныя арышты: 8 сутак у жніўні, 15 — у лістападзе, 15 — у маі. 17 мая Шавель вяртаўся з працы. Ля пад'езда яго затрымалі людзі ў цывільным. Пазней Расціслава асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаванне.

Ён меў выйсці на волю 1 чэрвеня. Аднак яго потым затрымалі яшчэ на трое сутак. 4 чэрвеня Расціслава не выпусцілі і адвезлі ў СІЗА на Валадарскага.

Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — да трох гадоў пазбаўлення волі).

Паведамляецца, што крымінальную справу завялі яшчэ 1 лістапада, а зараз змянілі меру стрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031