Знайсці
18.05.2021 / 16:15РусŁacБел

Дырэктарка Белсата: Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на дэпартацыю

Дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сваім Facebook, што старшыні неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на выезд з Беларусі.

«Навакольным шляхам я атрымала некаторую інфармацыю пра тое, што Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на згоду аб дэпартацыі з Беларусі. Яна адмовілася.

Выглядае, што аналагічная прапанова была зроблена і Анджэю Пачобуту, і адказ быў ідэнтычным. Нібыта (але я магу тут напісаць толькі «нібыта») Ірэна Бярнацкая сказала ні «так», ні «не», а Марыя Цішкоўская была гатовая пагадзіцца. Бадай, Ганна Панішава знаходзіцца не ў найлепшым фізічным і псіхічным стане», — напісала яна.

Нагадаем, што Борыс, як і актывісты неафіцыйнага СПБ Пачобут, Бярнацкая, Цішкоўская і Панішава, з'яўляецца фігурантам справы аб «распальванні нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031