Знайсці
25.04.2021 / 22:14РусŁacБел

Якія звычкі часоў пандэміі варта захаваць для сябе і планеты

Людзям прыйшлося хутка прыстасоўвацца да новага свету, што апынуўся пад ударам каранавіруса. У выніку з’явілася шмат новых звычак, некаторыя з якіх варта захаваць і пасля пандэміі, каб менш шкодзіць сабе і планеце.

Фота Depositphotos.com

1. Купля мясцовай прадукцыі.

Калі краіны апынуліся ў ізаляцыі, людзі былі вымушаныя аддаваць перавагу лакальным вытворцам, каб набыць неабходныя прадукты. Гэта, у сваю чаргу, значна зніжае вугляродны след чалавека, піша CNN.

Вялікая частка выкідаў вугляроду выкліканая транспарціроўкай прадуктаў харчавання да месца прызначэння. Чым меншы попыт на замежныя прадукты, тым менш шкоды атрымлівае планета.

2. Змяншэнне паездак на працу

Пасля пачатку пандэміі многія кампаніі пачалі працаваць дыстанцыйна. Гэта зменшыла колькасць машын на дарогах, што стала перавагай для навакольнага асяроддзя. Эксперты мяркуюць, што праца з дому пару дзён на тыдзень дапаможа знізіць выкіды вуглякіслага газу пасля заканчэння пандэміі.

3. Змяншэнне авіяпералётаў

Авіякампаніі сталі адной з тых галін, якая найбольш пацярпела ад пандэміі. Закрытыя межы прымусілі адмяніць рэйсы на нявызначаны тэрмін.

У выніку якасць паветра палепшылася ва ўсім свеце, але па меры таго, як колькасць палётаў расце, павялічваецца і колькасць выкідаў вуглякіслага газу.

Гэта не значыць, што трэба назаўсёды забыцца пра падарожжы. Аднак пандэмія паказала, што, напрыклад, шмат бізнэс-паездак можна паспяхова замяніць відэа-канферэнцыямі.

4. Больш часу на прыродзе

З пачаткам пандэміі некаторыя з’ехалі ў аддаленыя вёскі і мястэчкі далей ад вялікай колькасці людзей і бліжэй да прыроды.

Час, праведзены на прыродзе, паляпшае як фізічнае, так і псіхічнае здароўе. Па выніках даследавання, тыя, хто бавіць час на прыродзе не менш за дзве гадзіны на тыдзень, радзей скардзяцца на дрэннае самаадчуванне.

5. Нашэнне масак у грамадскіх месцах

Асабліва гэта актуальна тым людзям, якія адчуваюць сябе хворымі. Маска абараняе не толькі ад кавіду, але і ад іншых распаўсюджаных рэспіраторных захворванняў — такіх, як грып. Каранавірус зменшыў распаўсюджванне грыпу ва ўсім свеце, бо людзі масава пачалі насіць маскі. Таму гэту звычку варта захаваць і пасля пандэміі, асабліва калі ў вас з’яўляюцца сімптомы інфекцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031