Знайсці
16.03.2021 / 15:31РусŁacБел

Бердымухамедаў заснаваў медаль «Туркменскі смелы алабай года»

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў падпісаў прынятыя парламентам законапраекты аб стварэнні ганаровых званняў «Заслужаны сабакавод» і «Народны сабакавод».

Скрыншот відэа

Дэпутаты звязалі ўвядзенне званняў з намаганнямі прэзідэнта «па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны», піша lenta.ru.

Бердымухамедаў асабіста разгледзеў прапанаваныя эмблемы для ганаровых сабакагадоўцаў і медаль «Туркменскі смелы алабай года» для пераможцы запланаванага конкурсу прыгажосці для сабак пароды алабай (сярэднеазіяцкай аўчаркі). Медаль таксама заснаваны паводле рашэння прэзідэнта.

Раней пісалася, што ў Туркменістане заснавалі свята алабая, якое будзе адзначацца кожную апошнюю нядзелю красавіка разам з нацыянальным святам ахалтэкінскага каня.

10 лістапада ў Ашхабадзе быў адкрыты гіганцкі помнік алабаю. Залаты манумент усталяваны на пастаменце, акружаным відэаэкранам. Падчас цырымоніі адкрыцця на экране дэманстраваліся ролікі з удзелам сабак гэтай пароды.

Прэзідэнт Туркменістана адкрыў залаты 15-метровы помнік алабаю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031