Знайсці
12.03.2021 / 22:08РусŁacБел

Нараджальнасць блізнят ва ўсім свеце дасягнула гістарычнага максімуму

Згодна з даследаваннем дэмографаў з Оксфардскага ўніверсітэта, нараджэнне блізнят на сёння стала больш распаўсюджаным, чым калі-кольвек у гісторыі чалавецтва.

Фота Depositphotos.com

Даследчыкі прааналізавалі звесткі са 165 краін і выявілі значны рост нараджальнасці блізнят з 1980-х гадоў. Кожны 42-і чалавек у свеце мае блізнюка, што эквівалентна нараджэнню 1,6 мільёнаў блізнят штогод.

У глабальным маштабе з 1980-х гадоў колькасць блізнят павялічылася ў сярэднім з 9 да 12 на 1000 нараджэнняў. Аднак лічбы значна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны, піша The Guardian.

Навукоўцы заўважылі, што ўзровень нараджальнасці аднаяйцавых блізнят амаль не змяніўся з цягам часу. Аднак павялічылася колькасць неідэнтычных блізнят і блізнят, народжаных у выніку рэпрадуктыўнай медыцыны.

Гэтаму паспрыялі такія фактары, як пашырэнне доступу да лячэння бясплоддзя, штучнага запладнення, а таксама тэндэнцыя да больш позняга мацярынства, бо верагоднасць нараджэння неідэнтычных блізнят павялічваецца з узростам бацькоў і дасягае піку ад 35 да 39 гадоў.

Больш за ўсё блізнят нараджалася ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Гэта абумоўлена тым, што ў развітых краінах рэпрадуктыўная медыцына больш развітая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031